Ва ўсёй Украіне зноў паветраная трывога
5- 31.01.2023, 14:10
- 6,402
Існуе пагроза ракетнага ўдару з тэрыторыі Беларусі.
Расейскія вайскоўцы зноў актывізаваліся ў небе, таму ва ўсёй Украіне ўжо другі раз раздаліся сігналы паветранай трывогі. Заўважым, што ні ў якім разе не варта грэбаваць бяспекай і варта спускацца ў сховішча ў такіх выпадках, паведамляе 24 канал.
Другі раз за 31 студзеня паветраныя трывогі прагучалі ва ўсіх абласцях Украіны блізу 13.50 паводле менскага часу.
Небяспечныя «Кінжалы» былі ў небе а 12.15.

Як адзначылі ў маніторынгу варожай авіяцыі, акупанты паднялі ў неба МіГ-31К, які з'яўляецца носьбітам гіпергукавой ракеты Х-47м2 «Кінжал». Яе сродкі СПА Украіны не могуць перахапляць, таму і трывогу абвясцілі ва ўсіх абласцях Украіны.
МіГ-31К могуць суправаджаць знішчальнікі Су-30СМ, – выказалі здагадку ў тэлеграм-канале monitor.
Пасля там канстатавалі, што візуальна ўзлёт авіяцыі не назіраўся. Акрамя таго, з назіраннем радыётэхнічных варожых лятаючых аб'ектаў ёсць пэўная неадназначнасць.