3 студзеня 2026, Субота, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчальнікі NATO перахапілі беларускі вайсковы самалёт над Балтыкай

13
Знішчальнікі NATO перахапілі беларускі вайсковы самалёт над Балтыкай

ІЛ-76МД ляцеў у суправаджэнні двух расейскіх Су-27.

Знішчальнікі NATO ўзялі на суправаджэнне ІЛ-76МД Вайскова-паветраных сіл Беларусі над нейтральнымі водамі Балтыйскага мора. Відэазапіс з кабіны расейскага знішчальніка Су-27, які ажыццяўляў прыкрыццё беларускага борта, апублікаваў 31 студзеня тэлеграм-канал аб авіяцыі «АдВінта».

Выпадак здарыўся 27 студзеня ў рамках супольных лётна-тактычных вучэнняў авіяцыйных падраздзяленняў Беларусі і Расеі.

Беларускі ІЛ здзяйсняў перабазаванне з аэрадрома ў Мачулішчах на вайсковы аэрадром Чкалаўск у Калінінградзе пад прыкрыццём двух расейскіх Су-27.

Над нейтральнымі водамі ў Балтыйскім моры да яго далучылася кампанія знішчальнікаў NATO: F-16, Rafale і F/A-18.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках