8 студзеня 2026, Чацвер, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы Вердэн: як байцы УСУ б'юцца за Бахмут

1
Новы Вердэн: як байцы УСУ б'юцца за Бахмут

Самыя яскравыя кадры за апошні месяц.

У студзені расейскія войскі актывізаваліся на Бахмуцкім кірунку. Баі за горад, які мае ключавое значэнне на Данбасе, сёння самыя разлютаваныя.

СМІ параўноўваюць баявыя дзеянні на гэтым накірунку з бітвай пры Вердэне падчас Першай сусветнай вайны, якая ўвайшла ў гісторыю як хрэстаматыйны прыклад вайны на знясіленне.

Ваююць за Бахмут і беларускія добраахвотнікі. Са снежня 2022 года байцы палка Каліноўскага выконваюць задачы на гэтым кірунку.

Як украінскія вайскоўцы абараняюць горад? Сайт Charter97.org сабраў самыя яскравыя моманты паспяховых нападаў УСУ пад Бахмутам за апошні месяц.

Актыўна абараняюць горад байцы 3-й асобнай штурмавой брыгады «Азоў». З’явілася відэа, як «азоўцы» захапілі пазіцыі расейскіх акупантаў паблізу Бахмута.

Байцы ССА «Азоў», сфармаванага 24 лютага 2022 года з ветэранаў «Азова», таксама ваююць на Бахмуцкім кірунку.

«Спецназаўцы» паказалі кадры баёў з акупантамі на адным з самых напружаных накірункаў - Бахмуцкім. Зрэшты, перасоўванне паміж агнявымі пунктамі і непасрэдны кантакт з супраціўнікам.

Асноўная ўдарная сіла расейцаў пад Бахмутам - байцы ПВК «Вагнера». Камандаванне наймітаў не лічыцца са стратамі, адпраўляючы іх у лабавыя атакі на ўкраінскія ўмацаваныя раёны.

Вайскоўцы УСУ паказалі поле пад Бахмутам, усеянае целамі расейскіх наймітаў, якіх «Вагнер» нават не спрабаваў эвакуяваць.

Украінскія СМІ пісалі, што акупанты ўмацоўваюць целамі расейскіх наймітаў свае бліндажы.

Паспяхова ваююць пад Бахмутам і ўкраінскія памежнікі. У Сеціве з'явілася відэа, як байцы знішчылі штурмавое падраздзяленне акупантаў.

Таксама баявая група пагранічнікаў са 120-мм мінамётаў нанеслі агнявую паразу па варожай пяхоце.

Групавую варожую цэль украінскія байцы знайшлі з беспілотніка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках