УСУ ліквідавалі палову асабовага складу расейскіх ПДВ
18- 31.01.2023, 15:54
- 34,404
Крамлёўскія прапагандысты прызналіся ў вялізных стратах.
Страты расейскага войска падчас уварвання ва Украіну дасягнулі маштабаў, пры якіх іх памер хаваць ужо не выходзіць. Падчас аднаго з апошніх жывых эфіраў прапагандысты РФ прызналі, што палова расейскіх войскаў ПДВ была знішчаная УСУ ўжо да канца верасня, калі Пуцін быў вымушаны абвясціць усеагульную мабілізацыю, паведамляе dialog.ua.
Падчас эфіру прапагандыст патлумачыў былому макееўскаму вязню Максіму Фаміну, чаму на фронце не бачна расейскіх дэсантнікаў. Фрагмент відэа публікуе Тэлеграм-канал «Украіна 365».
Высветлілася, што ўжо да канца верасня 2022 года 40-50% штатнага складу ПДВ было цалкам знішчанае. Да вайны колькасць ПДВ Расеі складала 45-50 тысяч чалавек.
«Кажуць аб тым, што Паветраных дэсантных войск на фронце не бачна. На жаль, гэта аб'ектыўная рэальнасць. Да пачатку мабілізацыі ў нас Паветрана-дэсантныя войскі пазбавіліся 40-50% штатнага складу. Правераных дэсантнікаў засталося не так ужо шмат», - заявіў прапагандыст.
УС РФ гінуць сотнямі без істотных перамог пад Вуглядарам, аднак, нягледзячы на страты, камандаванне кідае ў бой усё новыя падраздзяленні.