У Беларусі на мясакамбінаце прыдумалі, як рабіць тоны мяса з паветра
10- 31.01.2023, 16:41
- 14,610
Спатрэбілася толькі лядоўня.
Работнікі аднаго з мясакамбінатаў у Гомельскім раёне прыдумалі, як атрымліваць шмат мяса практычна з паветра. Ім спатрэбілася толькі лядоўня.
Такім чынам супрацоўнікі захацелі дадаткова зарабіць. Але схему спынілі.
Са слоў міліцыі, спосаб прыдумаў 56-гадовы забойшчык жывёлы. Справа ў тым, што паводле тэхналогіі тушу жывёліны трэба класці ў маразільную камеру для ўсушкі. Там яе вага становіцца меншай.
Аднак супрацоўнікі мясакамбіната, наадварот, падвышалі тэмпературу ў лядоўнях. Гэта значыць, па факце вага заставаўся той жа, а вось па дакументах - зніжалася.
Пасля гэтага работнікі адразалі ад туш кавалкі мяса і забіралі сабе, ці прадавалі. А яшчэ яны кралі гатовую прадукцыю, фарш, а потым і тры тушы буйной рагатай жывёлы цалкам.
Паводле інфармацыі следства, гэтым займаліся сем працаўнікоў забойнага цэха. І за год яны вынеслі амаль 4,5 т мяса на суму, большую за 16 тысяч рублёў.
СК распачаў супраць іх крымінальную справу.