Баец УСУ: Беларускі АМАП са сваімі дубінкамі так і застанецца ў траншэях
17- 31.01.2023, 17:21
- 16,586
У беларусаў няма матывацыі ваяваць.
Журналіст і баец УСУ Кірыл Сазонаў у інтэрв'ю «Главреду» ацаніў магчымасць удзелу беларускага войска ў вайне супраць Украіны:
- У Беларусі зусім невялікае войска - сур'ёзна варта ўспрымаць блізу 3,5 тысяч чалавек прафесійнага вайсковага спецназа ў Мар'інай Горцы. Прыцягваць АМАП несур'ёзна, бо яны прывыклі ганяць дубінкамі бяззбройных людзей. А з украінскім войскам такія рэчы не праходзяць, бо з гэтымі дубінкамі яны і застануцца ў сваіх жа траншэях. Акрамя таго, у Беларусі няма матывацыі ваяваць, таму не надта верыцца ў іх удзел. Вядома, Расея спрабуе выкарыстоўваць усякі рэзерв, але беларусы - гэта не той груз, які схіліць чашу шаляў.
Як пісаў сайт Charter97.org, камандзір батальёна «Волат» Ян «Беларус» Мельнікаў заявіў, што байцы палка Каліноўскага могуць даць бой кожнаму падраздзяленню сілавікоў рэжыму.