8 траўня 2024, Серада, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі судзяць нобэлеўскага лаўрэата: драбніцы першага дня

4
У Беларусі судзяць нобэлеўскага лаўрэата: драбніцы першага дня

Алесь Бяляцкі і праваабаронцы «Вясны» не прызналі віну ні ў адным з артыкулаў.

У судзе Ленінскага раёну Менску сёння пачаўся суд у справе праваабарончага цэнтру “Вясна”. Кіраўнік «Вясны», нобэлеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч і праваабаронца Зміцер Салаўёў абвінавачваюцца ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.2 арт.342 КК) і ў кантрабандзе (ч.4 арт.228 КК). Бяляцкі, Стэфановіч і Лабковіч знаходзяцца пад вартай з ліпеня 2021 года, у дачыненні да Салаўёва праводзіцца спецыяльнае справаводства, паведамляе «Весна».

Справу разглядае суддзя Марына Запаснік. Суд праходзіць у адкрытым рэжыме. На яго прыйшло блізу 30 чалавек. У будынак суда прапусцілі спачатку прапагандыстаў, потым сваякоў фігурантаў, а потым астатніх. Блізу 10-12 чалавек, сярод якіх былі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, не патрапілі на пасяджэнне.

Бяляцкі заявіў хадайніцтвы аб вядзенні працэсу на беларускай мове і зняцці з іх кайданкоў. Суддзя адмовіла ў задавальненні першага хадайніцтва, але заявіла, што абвінавачаныя могуць выкарыстоўваць усякую з дзвюх дзяржаўных моў. Хадайніцтва аб зняцці кайданкоў яна не разглядала. Бяляцкі хадайнічаў аб наданні перакладчыка, у чым таксама было адмоўлена. Суд растлумачыў, што Бяляцкі знаёміўся з абвінавачаннем на расейскай мове, і праблем з разуменнем у яго не ўзнікла.

У справе 283 тамы на 300 старонках. Бяляцкі заявіў, што не паспеў азнаёміцца з больш як 70 тамамі, і папрасіў даць яму час на азнаямленне. Суддзя адказала, што часу было дастаткова.

Алесь Бяляцкі заявіў адвод суддзі. Хадайніцтва было адхілена. Адвакат Бяляцкага хадайнічаў аб змене меры стрымання. Пракурор адзначыў, што Бяляцкі можа схавацца ад правасуддзя, а суддзя не задаволіла хадайніцтва.

Бяляцкі, Стэфановіч і Лабковіч не прызналі віну ні ў адным з артыкулаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках