26 снежня 2024, Чацвер, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Момант атакі беспілотніка на аэрапорт у Сочы паказалі на відэа

1
Момант атакі беспілотніка на аэрапорт у Сочы паказалі на відэа

Дрон «выслізнуў» ад расейскай СПА.

Раніцай у нядзелю невядомы беспілотнік атакаваў расейскі горад Сочы. Мясцовым уладам давялося закрыць аэрапорт на некаторы час, адклаўшы ўсе рэйсы на ўзлёт і пасадку.

У сеціве відавочцы апублікавалі некалькі відэа, на якіх зафіксаваны пралёт беспілотніка над Сочы. Паводле звестак мясцовых тэлеграм-каналаў, дрон прыляцеў з боку мора блізу 7:45 раніцы.

Адзін з ролікаў таксама захаваў момант падзення дрона. Расейскія вайскоўцы сцвярджаюць, што беспілотнік быў збіты сіламі СПА, хоць на відэа добра відаць, што падаў ён цэлым, а не часткамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках