Назваў ворагам: Салаўёў нечакана накінуўся на Кітай
10- 1.10.2023, 13:40
- 17,298
Прапагандыст папракнуў Крэмль у «складанні яек у адзін кошык».
Галоўны крамлёўскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў нечакана выступіў з антыкітайскай заявай. Ён публічна назваў Пекін ворагам Расеі.
Гучную заяву ён зрабіў у эфіры свайго ток-шоу «Вечарам з Уладзімірам Салаўёвым» на дзяржаўным тэлеканале «Расея 1», паведамляе dialog.ua.
Салаўёў, які апошнія паўтара гады расказваў расейцам пра «вялікае сяброўства» Расеі і Кітая, нечакана змяніў рыторыку. Змяніў яе кардынальна, літаральна назваўшы КНР «ворагам».
«Небяспечна замяніць Амерыку на Кітай. Вельмі небяспечна меркаваць, што мы адтуль перабяжым туды, і як мы раней усе яйкі складалі ў англасаксонскі кошык, цяпер скласці ў кітайскі. Вось гэта вельмі небяспечна. Цяпер неабходна ўсвядоміць сябе мядзведзем, які любіць сваю тайгу і апору робіць на ўласныя сілы. Сфармуляваць для сябе ўласныя нацыянальныя інтарэсы, пазначыць ворагаў. І не саромецца называць ворагаў ворагамі. Тады не будзе жадання з імі зліцца», – заявіў прапагандыст.