Магутны выбух у Джанкоі: Разгромлены склад войска РФ
3- 1.10.2023, 14:33
- 15,434
Акупанты заявілі пра прылёт ракеты С-200.
У часова акупаваным Крыме ў раёне Джанкоя 1 кастрычніка чулі моцны гук выбуху. Папярэдне, на паўвостраў заляцела ракета, паведамляе obozrevatel.com.
Мясцовыя жыхары бачылі дым, які ўзнімаўся ў неба. Тым часам расейскія захопнікі зрабілі справаздачу, што супрацьпаветраная абарона УС РФ «збіла варожую цэль», а аскепкі пашкодзілі складскія памяшканні. Адпаведную заяву зрабіў т.зв. «кіраўнік» Крыма Сяргей Аксёнаў.
Суполка «Крымскі вецер» паведаміла, што выбух прагрымеў блізу 12:37. Яго чулі жыхары Джанкойскага і Краснаперакопскага раёнаў.
Акупант Алег Кручкоў, дарадца Аксёнава, выказаў меркаванне, што збілі «ўкраінскую ракету С-200».