У Славакіі на парламенцкіх выбарах перамагла партыя экс-прэм'ера Фіца
9- 1.10.2023, 17:05
- 6,440
Прыход на выбары склаў 68,51 працэнта.
У Славакіі, паводле папярэдніх вынікаў, на датэрміновых парламенцкіх выбарах, якія адбыліся 30 верасня, перамогу здабывае партыя партия Smer-SD былога прэмʼер-міністра краіны Роберта Фіца. Пра гэта сведчаць вынікі падліку 99,98% галасоў, апублікаваныя выданнем Aktuality.sk (пераклад – «Гардон»).
Прыход складае 68,51 працэнта.
Партыя Фіца здабыла 22,95% галасоў, на другім месцы – «Прагрэсіўная Славакія» (17,96%), якую называюць набліжанай да дзейнага прэзідэнта Зузаны Чапутавай, на трэцім – «Голас» экс-прэмʼера Петэра Пелегрыні (14,7%), на чацвёртым – блок OLʼaNO былога кіраўніка ўрада Ігара Матовіча (атрымаў 8,9%). Хрысціянска-дэмакратычны рух атрымаў 6,82% галасоў, партыя «Свабода і салідарнасць» – 6,32%, а Славацкая нацыянальная партыя – 5,63%.
Іншыя палітсілы, паводле папярэдніх звестак, не пераадолелі прахадны барʼер.
З такімі вынікамі размеркаванне мандатаў у славацкім парламенце можа выглядаць так: Smer-SD – 42, «Прагрэсіўная Славакія» – 32, «Голас» – 27, блок OLʼaNO – 16, Хрысціянска-дэмакратычны рух – 12, «Свабода і салідарнасць» – 11, Славацкая нацыянальная партыя – 10.