Атака ГУР па гелікаптэрах у Сочы: як далёка размешчаны гэты горад ад Украіны
- 1.10.2023, 20:57
- 7,022
У Расеі апошнім часам увесь час нешта выбухае.
ГУР і ВМС Украіны атакавалі дронамі стаянку гелікаптэраў Расеі. Варожая тэхніка была размешчаная ў курортным горадзе Сочы.
Як паведамілі «24 Каналу» крыніцы, атака на стаянку расейскіх гелікаптэраў рабілася Галоўнай управай выведкі Украіны і Вайсковымі марскімі сіламі. Гэта адбылося 1 кастрычніка ў Дзень абаронцаў Украіны.
Якая адлегласць ад Сочы да Украіны
Курортны горад размешчаны далёка ад кантраляваных тэрыторый Украіны. Ад Адэсы да Сочы адлегласць складае блізу 800 кіламетраў.
Сярод усіх буйных гарадоў на кантраляваных украінскіх тэрыторыях Херсон бліжэй за ўсіх да Сочы. Наземны шлях ад абласнога цэнтра Херсоншчыны да расейскага курортнага горада складае больш за 1 000 кіламетраў.
Што вядома пра «выбух» у Сочы
У першы дзень кастрычніка украінскія абаронцы паспяхова правялі супольную аперацыю на тэрыторыі РФ. ГУР і ВМС з дапамогай дронаў ударылі па стаянцы варожых гелікаптэраў у раёне Адлера.
Жыхары Сочы раніцай а 7:45 паведамлялі аб гуках выбухаў. Пасля гэтага стала вядома аб затрымцы рэйсаў у расейскім курортным горадзе. Пасля ў сацсетках з'явілася відэа з ударнымі беспілотнікамі, зробленае відавочцамі.
Расейцы перанакіроўвалі самалёты ў іншыя аэрадромы і рабілі выгляд, што нібыта ўсё ідзе "паводле плану". Пазней захопнікі нахлусілі аб нібыта збіцці ўсіх БПЛА.
У Расеі ўвесь час нешта выбухае
У гэты ж дзень у Смаленскай вобласці невядомы дрон атакаваў завод дзяржаўнай карпарацыі "Тактычнае ракетнае ўзбраенне". На гэтым прадпрыемстве вырабляліся запчасткі для самалётаў.
Мінабароны РФ у традыцыйнай манеры далі справаздачу аб нібы паспяховай працы СПА. Аднак сацсеткі поўняцца відэа, якія зняпраўджваюць заяву варожага ведамства аб быццам бы збіцці ўсіх цэляў.