22 снежня 2025, панядзелак, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

11-гадовага беларускага футбаліста чакаюць у «Барсэлоне»

1
11-гадовага беларускага футбаліста чакаюць у «Барсэлоне»
АЛЯКСЕЙ МАЁРАЎ

Але пакуль у яго няма ДНЖ.

Адзінаццацігадовы беларускі футбаліст Аляксей Маёраў мог бы зараз трэніравацца ў акадэміі «Барсэлоны», але праз праблемы з дакументамі вымушаны часова заставацца ў меншым клубе. Зараз Лёша гуляе за «Сэрданёла», распавядае футбольная агентка з Гішпаніі Карына Шумета. Размова з ёй выйшла на ютуб-канале «Футмол», заўважыла "Еўрарадыё".

Са слоў Карыны, сям'я, прыехаўшы ў Гішпанію і пачаўшы працэс легалізацыі, звярнулася «не да тых людзей».

- Іх падвялі. І ўся сям'я засталася без гішпанскага дазволу на жыхарства. А згодна з законамі Гішпаніі, калі ў вас няма дазволу на жыхарства, вы не маеце права гуляць у Лізе.

«Барса» чакае яго - ужо другі год пайшоў, як яны яго чакаюць. Але не могуць прыняць праз адсутнасць дакументаў.

- «Барса» - асноўная, дзе конкурс 20 тысяч чалавек на месца? — перапытвае вядучы ютуб-канала.

- Так, - адказвае агент. - Гэтае дзіця запрашае і «Барса», і «Мадрыд», і «Валенсія». Тут стаіць чарга па гэтае дзіця. Але ён першапачаткова хацеў гуляць у «Барсе», і я спадзяюся, ягоная мара неўзабаве здзейсніцца. Тым больш яго там чакаюць.

Гэтае дзіця ні хвіліны не праводзіць без мяча, кажа Шумета, і ў гэтым галоўны сакрэт Аляксея.

- А яшчэ ў яго характар дарослага футбаліста. Ён вельмі валявы, зламаць яго немагчыма. Ён псіхічна вельмі ўстойлівы, а псіхіка адыгрывае вялікую ролю ў фармаванні футбаліста. Ён вельмі сацыяльнае дзіця, лёгка знаходзіць агульную мову з усімі - можа пераносіць цяжкасці інтэграцыі, мовы, розніцу ў стылі футбола і школ. І ён бярэ на сябе каласальную адказнасць за ўсю каманду.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках