У Менску двое маладзёнаў пасядзелі ў кавярні на 1000 рублёў і сышлі, не заплаціўшы
17- 2.10.2023, 10:21
- 17,000
![У Менску двое маладзёнаў пасядзелі ў кавярні на 1000 рублёў і сышлі, не заплаціўшы](https://i.c97.org/ai/397335/aux-head-1602944848-20201017_tort_tut_360.jpg)
Што было далей.
У Менску двое маладзёнаў пакінулі кавярню, не аплаціўшы рахунак. Іх знайшлі праз адбіткі пальцаў, паведамляе Дзяржаўны камітэт судмедэкспэртыз (ГКСЭ).
А 3.30 у міліцыю ад адміністратара сталічнай кавярні на вуліцы Багдановіча паступіла паведамленне аб неаплачаным рахунку. Двое маладых людзей "пасядзелі" на суму блізу 1000 беларускіх рублёў і пакінулі ўстанову, не аплаціўшы сваю замову.
У кавярню накіравалі следча-аператыўную групу, у складзе якой быў экспэрт.
"Падчас агляду высветлілася, што нядобрасумленныя госці ўстановы пакінулі пасля сябе не толькі неаплачаны рахунак і непрыемнае ўражанне, але таксама сляды пальцаў рук на сталовых прыборах і посудзе", - расказалі ў ГКСЭ.
Адбіткі пальцаў былі ў рэспубліканскай базе. Яны належалі двум хлопцам 22 і 23 год.
Дзеянням маладых людзей будзе дадзеная прававая ацэнка.