25 кастрычнiка 2024, Пятніца, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка сарвала вытворчасць расейскіх ракет Х-59

5
Украінская выведка сарвала вытворчасць расейскіх ракет Х-59

Удар дронаў па Смаленску быў паспяховым.

У нядзелю, 1 кастрычніка, у выніку ўдару па Смаленскім авіяцыйным заводзе быў парушаны працэс вытворчасці расейскіх ракет Х-59 розных мадыфікацый.

Пра гэта паведаміла Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны ў Telegram.

Са звестак ГУР, тры з чатырох дронаў трапілі ў завод, нанёсшы значныя пашкоджанні вытворчым магутнасцям вайсковага прадпрыемства краіны-агрэсаркі Расеі.

Ракета Х-59 (у мадыфікацыі Х-59МК2) класа "паветра-паверхня" мае далёкасць да 280 км і з'яўляецца адной з тых, якімі расейскія акупанты часцей за ўсё абстрэльваюць вайсковыя і цывільныя аб'екты ва Украіне.

1 кастрычніка расейскія Telegram-каналы паведамілі, што ў Смаленску беспілотнік атакаваў авіязавод дзяржкарпарацыі Тактычнае ракетнае ўзбраенне, які займаецца вырабам запчастак і рамонтам самалётаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках