Беларусы Варшавы будуць пікетаваць пасольства Вугоршчыны
3- 2.10.2023, 12:24
- 5,050
Акцыя пройдзе ўжо сёння.
Беларусы Варшавы збяруцца на пікет пад амбасадай Вугоршчыны ў Польшчы. Акцыя пратэсту адбудзецца сёння, 2 кастрычніка а 18:00.
Беларусы будуць пратэставаць супраць перадачы амбасадарам Вугоршчыны даверчых грамат Лукашэнкі.
Арганізатарам акцыі выступіў рух салідарнасці «Разам».
Акцыя адбудзецца: Сёння, 2 кастрычніка а 18:00.
Варшава, вуліца Фрыдэрыка Шапэна 2 (ul. Fryderyka Chopina 2).