У добрай вёсцы недалёка ад Менска за пазыкі прадаецца стыльны дом
7- 2.10.2023, 15:21
- 9,658
Як ён выглядае і колькі каштуе.
На аўкцыён за пазыкі выставілі стыльны дом у вёсцы Прылепы Смалявіцкага раёна Пра гэта піша «БелЮрЗабеспячэнне». Realt паказаў, як ён выглядае і колькі каштуе.
Ад Менска да вёскі Прылепы Смалявіцкага раёна блізу 35 кіламетраў. Побач Дуброўскае вадасховішча і рака Усяжа.
Агульная плошча дома - 163 квадраты. Звонку ён цалкам дабудаваны. Унутры - выглядае вось так.
Плошча пляцу - 17 сотак. Сярод абцяжаранняў - іпатэка і забарона правядзення рэгістрацыйных дзеянняў судовага выканаўцы. Іпатэку выплацяць за кошт здабытых ад продажу грошай, забарону знімуць.
Аўкцыён пройдзе 17 кастрычніка з 9.00 да 18.00. Заяўкі прымаюць да 16.00 16 кастрычніка. Пачатковы кошт - 369-530 рублёў (блізу 145 тысяч даляраў).