«Гэта прыярытэтная цэль»: эксперт назваў цэль, па якой УСУ могуць ударыць ракетамі ATACMS
- 21.10.2023, 20:24
- 8,020
Удары могуць быць нанесеныя найбліжэйшым часам.
Керчанскі мост з'яўляецца адной з прыярытэтных і абсалютна легітымных вайсковых цэляў для паражэння ракетамі ATACMS. Пра гэта ў інтэрв'ю «Главреду» распавёў судырэктар праграм замежнай палітыкі і міжнароднай бяспекі Цэнтра Разумкова, падпалкоўнік запасу УСУ Аляксей Мельнік.
Са слоў Мельніка, ракета ATACMS настолькі магутная, што можа прычыніць шкоду не толькі дарожнаму палатну, але адной або некалькім апорам, пашкоджанне якіх фактычна выключыць магчымасць аднаўлення Крымскага моста на вельмі працяглы перыяд.
Эксперт таксама адказаў, ці ёсць неабходнасць нанесці ўдары па Керчанскім мосце найбліжэйшым часам.
- Гэтая неабходнасць ніколі не знікала, таму ўдары магчымыя, як толькі такая магчымасць з'явіцца, бо цяпер расейцы ўжылі розныя захады для абароны гэтага моста ад надводных, паветраных дронаў і ад ракет. Адсутнасць удараў па мосце ў вядомай ступені абумоўленая таксама і тым, што патрэбныя больш надзейныя сродкі і больш стараннае планаванне будучай аперацыі. Але Керчанскі мост застаецца адной з прыярытэтных цэляў, - падкрэсліў ён.