У ISW патлумачылі, для чаго Пуцін сустрэўся з Герасімавым у Растове
3- 21.10.2023, 20:41
- 21,718
Эксперты падкрэслілі некалькі асаблівасцяў.
Інстытут вывучэння вайны (ISW) прааналізаваў візіт расейскага дыктатара Пуціна ў Растоў-на-Доне 19 кастрычніка, адзначае «24 канал».
У ISW кажуць, што начальнік генштаба Узброеных сіл РФ Валеры Герасімаў даў справаздачу Пуціну аб тым, што расейскія войскі нібыта развязваюць праблемы згодна з планам аперацыі. На думку аналітыкаў, разгалошаны візіт расейскага дыктатара і яго размова з Герасімавым сведчаць аб тым, што гэты генерал дагэтуль з'яўляецца актыўным кіраўніком расейскіх аперацый ва Украіне. Таксама ў ISW мяркуюць, што Пуцін сваім візітам пераследаваў мэту прадэманстраваць «эфектыўнасць» і «ўдзел расейскага вайсковага кіраўніцтва».
Цяпер вайсковыя аб'яднанні Паўднёвай вайсковай акругі Расеі размешчаныя на крытычных адрэзках лініі фронту. Так, падраздзяленні 8-й агульнавайсковай арміі спрабуюць наступаць на пазіцыі УСУ пад Аўдзееўкай. А 58-я гвардзейская агульнавайсковая армія знаходзіцца ў абароне ў часова акупаванай частцы Запарожскай вобласці.
Характэрна, што пасля няўдалага мяцяжу Яўгена Прыгожына Герасімаў працягвае займаць пасаду начальніка расейскага генштаба. Крамлёўскія прапагандысцкія медыі паведамлялі, што Пуцін і Герасімаў абмяркоўвалі «важныя пытанні».
Што кажуць эксперты аб візіце Пуціна ў Растоў
Нядаўна былы супрацоўнік КДБ і Службы замежнай выведкі Расеі Сяргей Жырноў выказаў меркаванне, што пасля візіту ў Кітай Пуцін не змог бы даляцець да Растова, Масквы ці Сочы за адзін раз. З ягоных слоў, расейскі дыктатар пасля зваротнай дарогі спыніўся ў Пермі і перадыхнуў там.
Жырноў мяркуе, што прычына палягае ў праблемах са здароўем у Пуціна. На яго думку, у Пекін лётаў усё ж сапраўдны прэзідэнт Расеі, а не адзін з яго двайнікоў.