9 траўня 2026, Субота, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя дадало COVID-19 у пералік прафілактычных прышчэпак

6
Міністэрства аховы здароўя дадало COVID-19 у пералік прафілактычных прышчэпак

Ці давядзецца за яе плаціць?

Міністэрства аховы здароўя Беларусі падпісала змены ў пастанову, якая рэгулюе дзейны ў краіне Пералік прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях. У спіс хвароб, супраць якіх праводзіцца такая вакцынацыя, дадалі інфекцыю, выкліканую каранавірусам COVID-19.

Правядзенне вакцынацыі на падставе Нацыянальнага календара прафілактычных прышчэпак і вышэйназванага Пераліку ажыццяўляецца ў рамках надання медыцынскай дапамогі грамадзянам і праводзіцца бясплатна.

У адпаведнасці з дакументам, атрымаць вакцыну ад COVID-19 змогуць:

- дзеці ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў уключна штогод у верасні-снежні: з хранічнымі захворваннямі; з імунасупрэсіяй; якія знаходзяцца ва ўстановах са сталым рэжымам знаходжання.

- Асобы ва ўзросце 18 гадоў і старэйшыя штогод у верасні-снежні: з хранічнымі захворваннямі; з імунасупрэсіяй; ва ўзросце, старэйшым за 60 гадоў; якія знаходзяцца і працуюць ва ўстановах са сталым рэжымам знаходжання; медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі; цяжарныя жанчыны.

- Іншыя асобы пры звароце.

Апошні пункт фактычна азначае, што вакцынаваць бясплатна павінны ўсіх ахвочых.

Адзначым, што правядзенне прафілактычных прышчэпак у дзяцей і дарослых супраць інфекцыйных захворванняў, якія не ўвайшлі ў Нацыянальны каляндар прафілактычных прышчэпак і Пералік прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях, ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў грамадзян або сродкаў наймальніка.

Дадамо таксама, што, акрамя COVID-19, у пералік уваходзяць яшчэ 18 захворванняў: шаленства, бруцэлёз, ветраная воспа, вірусны гепатыт A, вірусны гепатыт B, дыфтэрыя, жоўтая ліхаманка, клешчавы энцэфаліт, коклюш, адзёр, краснуха, лептаспіроз, сібірская язва, слупняк, тулярэмія, чума і эпідэмічны паратыт. У Нацыянальным календары прышчэпак, акрамя названых вышэй захворванняў, ёсць таксама сухоты, пнеўмакокаваыя інфекцыі, гемафільная інфекцыя, грып.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках