26 снежня 2024, Чацвер, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: У Крамлі шукаюць замену Пуціну

11
Newsweek: У Крамлі шукаюць замену Пуціну

Транзіт не будзе мірным.

У Крамлі шукаюць кандыдата, які стане пераемнікам Уладзіміра Пуціна.

Аб гэтым піша выданне Newsweek.

Newsweek адзначае са спасылкай на неназваныя крыніцы ў Белым доме і на расследаванне расейскіх мэдый Meduza, што Пуцін прайшоў сур'ёзнае лячэнне ад анкалагічнага захворвання ў сакавіку 2022 года. Таму нават падчас замежных выпраў яго замяняе дублёр.

Між тым Крэмль гатовы выкарыстоўваць дублёра ў выпадку часовага адхілення кіраўніка Крамля праз хваробу, зазначае выданне.

Журналісты Newsweek адзначаюць, што Пуцін не ўважае кіраўніка рады бяспекі РФ Нікалая Патрушава за свайго пераемнікам, хаця ён і блізкі да яго, а таму перадача ўлады, калі яна адбудзецца, не будзе мірнай.

«Сакратар Рады Бяспекі РФ Нікалай Патрушаў ужо сказаў, што Пуцін трызніць і даў дакладнае распараджэнне ігнараваць волю прэзідэнта. Пуцін, прапануючы Мішусціна як пераемніка, ні словам не абмовіўся пра Нікалая Патрушава, які на сённяшні дзень яшчэ не першы чалавек у дзяржаве, але ўжо і не другі. Сітуацыя напальваецца і можа здарыцца, што вялікі транзіт пойдзе зусім не так, як разлічваюць асноўныя акторы сістэмы», — высноўвае выданне.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках