27 лiпеня 2024, Субота, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сетцы крамаў «Буслік» пагражае банкруцтва

11
Сетцы крамаў «Буслік» пагражае банкруцтва

У гандлёвай сетцы дзіцячых тавараў 31 крама ў 16 гарадах.

Буйной гандлёвай сетцы дзіцячых тавараў «Буслік» (31 крама ў 16 гарадах) пагражае банкруцтва. Пра фінансавыя праблемы ў даччынай кампаніі ў Беларусі (ТАА «ДПМ») паведаміла польская кампанія CDRL (набыла яе ў 2018-м). Яна ў 10-дзённы тэрмін павінна выплаціць крэдыт беларускага «Альфа Банка» – $3,95 млн. Падставай для неадкладнай выплаты абавязальніцтваў з'яўляецца ўзнікненне «прыкметаў неплацежаздольнасці» і змяншэнне кошту закладу ў сувязі з недастатковай колькасцю тавараў у звароце, пад забеспячэнне якімі быў выдадзены крэдыт.

Польская кампанія паведамляе, што «ў даччынай кампаніі няма ліквідных сродкаў для выплаты крэдыту ў вызначаны тэрмін». Ёсць пагроза, што яна не зможа своечасова разлічыцца і за пастаўленыя тавары.

ТАА «ДПМ» накіравала ў Мінгарвыканкам заяву «аб прадухіленні эканамічнай неплацежаздольнасці і банкруцтва». У ёй апісваюцца захады, неабходныя для таго, каб выратаваць кампанію. Тым часам польская мацярынская структура плануе спісаць дэбіторскую запазычанасць ТАА «ДПМ».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках