Грузавы цягнік раздушыў СПА акупантаў пад Енакіевым
6- 3.10.2023, 10:26
- 16,730
Экіпаж «Стралы-10» знішчаны.
У ноч на аўторак, 3 кастрычніка, цягнік наехаў на зенітна-ракетны комплекс «Страла-10» на перагоне «Енакіева-Вуглягорск» у часова акупаваным Данбасе.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал ASTRA.
«Напярэдадні ўначы на перагоне «Енакіева-Вуглягорск» грузавы цягнік наехаў на машыну ЗРК «Страла-10» УС РФ», - гаворыцца ў паведамленні.
Як удакладняюць у Telegram-канале, акупант, які сядзеў за стырном ЗРК, рухаўся ў складзе вайсковай калоны, але ў нейкі момант не справіўся з кіраваннем, з'ехаў з моста і патрапіў пад цягнік.
У выніку экіпаж, які сядзеў у ЗРК знішчаны, яшчэ двое расейскіх вайсковых параненыя.
Недахоп СПА ў Расеі
Са слоў прадстаўніка ГУР Андрэя Юсава, у Расеі бракуе сродкаў супрацьпаветранай абароны для абароны ўласнай тэрыторыі. Таму яна вымушаная перакідаць іх з Далёкага Усходу. Акрамя таго, 1 кастрычніка дроны атакавалі Смаленскі авіязавод у вытворчасці ракет Х-59. У выніку атакі пашкоджаная вытворчасць на прадпрыемстве і парушаны выпуск зброі.
Для даведкі
ЗРК «Страла-10» - савецкі зенітна-ракетны комплекс. Ён прызначаны для візуальнага назірання і знішчэнні паветраных цэляў на малых вышынях, да 5 км. Прыняты на ўзбраенне ў 1976 годзе.