У Варшаве праходзіць акцыя ў падтрымку Мікалая Статкевіча
2- 3.10.2023, 14:46
- 2,704
Удзельнікам краін АБСЕ расказалі пра беларускіх палітвязняў.
У Варшаве ў дзень правядзення канферэнцыі АБСЕ ў чалавечым вымярэнні праходзіць акцыя ў падтрымку лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча і іншых палітвязняў, паведамляе Charter97.org
Удзельнікі акцыі трымаюць партрэты Мікалая Статкевіча і забітых рэжымам Лукашэнкі беларускіх палітвязняў Алеся Пушкіна, Вітольда Ашурка і Мікалая Клімовіча.
Удзельнікам канферэнцыі раздалі ўлёткі з інфармацыяй пра беларускіх палітвязняў, прадстаўнікі розных краін АБСЕ падыходзілі да пікету і цікавіліся рэальнай сітуацыяй у Беларусі.
У акцыi ўзялі ўдзел актывiсты партый «Народная грамада» і «Беларуская хрысцiянская дэмакратыя», а таксама рух салідарнасці «Разам».
Нагадаем, што галоўная рэдактарка Charter97.org Наталля Радзіна выступіла на канферэнцыі АБСЕ ў чалавечым вымярэнні ў Варшаве і запатрабавала ўжыць тэрміновыя захады для выратавання людзей, якіх рэжым Лукашэнкі забівае ў беларускіх турмах.