Зяленскі прыехаў на адзін з самых гарачых кірункаў, дзе ідзе наступленне УСУ
3- 3.10.2023, 15:42
- 7,320
Абмеркаваў з байцамі сітуацыю на полі бою.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 3 кастрычніка зноў прыехаў на перадавую, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Размова ідзе аб Купянска-Ліманскім кірунку, гэта адзін з самых гарачых кірункаў. Там ваююць 103-я асобная брыгада тэрытарыяльнай абароны, 68-я асобная егерская брыгада імя Алексы Доўбуша і 25-я асобная паветрана-дэсантная Січыслаўская брыгада.
«З камбрыгамі і камбатамі абмеркавалі аператыўную сітуацыю на полі бою, актуальныя пытанні, патрэбы. Кожная наша баявая брыгада, кожны ваяр, які знішчае акупантаў, кожным сваім крокам наперад сцвярджае, што ўкраінская перамога абавязкова будзе. Вы - моц! Дзякуй за службу!», - кажа Зяленскі.