21 снежня 2024, Субота, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва выправіць на мяжу з Беларуссю спецыяльныя гелікаптэры

1
Літва выправіць на мяжу з Беларуссю спецыяльныя гелікаптэры

Для якіх мэтаў іх задзейнічаюць.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы абвесціла пра набыццё трох гелікаптэраў. Два з іх будуць выкарыстоўвацца для радыяцыйнай выведкі ды іншых памежных місій, а яшчэ адзін – для кантролю за транзітам у Калінінградскую вобласць.

Два гелікаптэры коштам 46 млн еўраў набываюцца ў Airbus. Машыны мадэлі H145 будуць займацца радыяцыйным маніторынгам. Іх задача – забяспечыць кругласутачнае рэагаванне на выпадак аварыі на БелАЭС. Машыны таксама будуць задзейнічаныя і для іншых мэтаў: маніторынгу затопленых тэрыторый, эвакуацыі людзей, кантролю дзяржмяжы, у тым ліку пошуку нелегальных мігрантаў, перавозкі вайскоўцаў спецыяльнага прызначэння. Пастаўка гелікаптэраў чакаецца ў 2024 годзе.

Трэці гелікаптэр памежнікі атрымаюць у 2025 годзе. Ягоны кошт 11 млн еўраў. Набыццё будзе прафінансаванае за кошт сродкаў Еўразвязу. Машына будзе выкарыстоўвацца для кантролю калінінградскага транзіту. З яе дапамогай узмоцняць маніторынг расейскіх цягнікоў, якія ідуць праз Літву ў Калінінградскую вобласць РФ.

На гэты момант у літоўскіх памежнікаў ёсць пяць гелікаптэраў: два Eurocopter 120B Colibri і два Eurocopter 135, а таксама Eurocopter 145. Усе яны набытыя ў 2002–2006 гадах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках