Літва адкрыла калідор для транзіту ўкраінскага збожжа ў парты Балтыі
7- 3.10.2023, 17:24
- 4,016
Гэта дазволіць павялічыць яго пастаўкі ў Афрыку.
Літва ўзгадніла і адкрыла калідор для транзіту ўкраінскага збожжа ў парты Балтыі. Гэта дазволіць павялічыць яго пастаўкі ў Афрыку.
Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка МЗС Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса.
– Расея знішчае харчаванне, Літва яго дастаўляе, – гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што быў прыняты і ўзгоднены калідор для транзіту збожжа ў парты Балтыі, што дасць магчымасць зняць націск на мяжы з Украінай і павялічыць пастаўкі ў Афрыку і іншыя краіны.
– Супрацоўніцтва дае вынікі, – дадаў міністр.