Казахстан зноў увёў забарону на перачэпку для беларускіх перавознікаў
2- 3.10.2023, 17:37
- 6,158
З 9 кастрычніка.
З 9 кастрычніка пачне дзеянне нарматыўна-прававы акт, паводле якога забароняць міжнародную перавозку грузаў з трэціх краінаў у Казахстан шляхам перачэпкі/перагрузкі на беларускія грузавікі. Пра гэта паведамляе Міністэрства транспарту Беларусі.
Ва ўстанове ўдакладнілі, што пра гэта стала вядома на падставе інфармацыі, якая паступіла ад камітэта транспарту Міністэрства транспарту Казахстана.
Змяненні просяць браць да ўвагі пры арганізацыі міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў у Казахстан.
У канцы траўня Казахстан дазволіў беларускім перавознікам дастаўку грузаў пасля выканання аперацый перачэпкі ці перагрузкі. Тады паведамлялася, што дазвол будзе дзейнічаць да канца 2023 года. Да гэтага беларускія перавознікі траплялі пад буйныя штрафы і нават канфіскацыю аўтамабіляў.
Схемы з перачэпкай/перагрузкай каля межаў з Еўразвязам з'явіліся як адказ на санкцыі ЕЗ у дачыненні да беларускіх і расейскіх грузаперавознікаў.