«Белавія» больш не будзе лятаць у Абу-Дабі
6- 3.10.2023, 20:31
- 9,712
Зменяцца рэйсы і ў іншыя гарады ААЭ.
З кастрычніка «Белавія» больш не будзе лятаць у Абу-Дабі, а таксама зменіць палётную праграму ў Шарджу і Дубай, паведамілі ў прэс-службе авіяперавозніка.
На гэты момант «Белавія» лётае ў Шарджу двойчы на тыдзень: у аўторкі і пятніцы. Адпраўленне з Менска – у 00.50, прыбыццё ў Шарджу – у 08.00.
Вылет з Шарджы – у 09.00, прыбыццё ў Менск – у 14.00. З 29 кастрычніка да гэтых рэйсаў дадасца яшчэ адзін – у суботы.
Таксама «Белавія» выконвае рэйсы ў Дубай у панядзелкі, сярэды і нядзелі. А з 29 кастрычніка палётную праграму дапоўняць рэйсы ў чацвяргі. Расклад з гэтай даты будзе наступны: вылет з Менска – у 03.05, прыбыццё ў Дубай – у 09.50; вылет з Дубая – у 10.50, прыбыццё ў Менск – у 16.15. Час для ўсіх аэрапортаў паказаны мясцовы.
Разам з тым авіякампанія прыняла пастанову скасаваць палётную праграму ў Абу-Дабі.