Няўзораў: У небензей, лаўровых і захаравых усё вельмі ненадзейна
1- 4.10.2023, 9:15
- 8,852
Міжнародныя «поспехі» РФ былі бутафорыяй.
Акрыяла і выразна варушыцца «міжнароднае жыццё Расеі», піша вядомы публіцыст Аляксандр Няўзораў:
- Ці сапраўды Расея так паспяхова паскудзіць на "сусветнай арэне", ці нават яе "кучкі" гэта чарговы медыя-міраж?
Пакуль не астыў труп Пуціна, рэальныя сумы, кінутыя на прамы подкуп афрыканскіх, славацкіх, іранскіх палітыкаў застануцца невядомымі. Пра іх астранамічнасць можна толькі меркаваць.
Кошты на “сяброўства з Расеяй”, з улікам яе адкрыта злачыннага статусу і вельмі бруднай рэпутацыяй павінны былі вырасці надмерна.
Ніякай жа іншай «дыпламатычнай прылады», акрамя прамой даляравай запампоўкі ў кішэні і глоткі «супольнічкаў», у Расеі, як не было, так і няма.
Гэта тлумачыць і залімітава нізкі ўзровень дыпламатычных кадраў РФ. Ва ўсіх «небензей, лаўровых і захаравых» адна функцыя: у сарцірах міжнародных форумаў перадаваць пачкі банкнот, купляючы чарговы «зарасейскі выступ».
Усё гэта вельмі ненадзейна. Не стане пачкаў - не будзе і «падтрымкі».
Ніякіх жа рэальных «зрастанняў інтарэсаў» РФ з яе падпяваламі, як не было, так і няма.
Так што міжнародныя «поспехі» - такая ж бутафорыя, як і ўсё расейскае.