Беспілотнік атакаваў вайсковую часціну РФ у Бранскай вобласці
4- 4.10.2023, 9:27
- 5,316
БЛА самалётнага тыпу ўчыніў выбух у дыслакацыі акупантаў.
Расейцы заявілі, што беспілотнік нібыта атакаваў вайсковую частку ў Карачаве Бранскай вобласці ўночы 4 кастрычніка.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія мэдыі.
Як пішуць мэдыі, пад 3:00 ночы на тэрыторыю в/ч 55443 у Карачаве Бранскай вобласці ўпаў БЛА самалётнага тыпу і выбухнуў.
Інфармацыі аб пацярпелых няма.
Выбухі і пажары на тэрыторыі Расеі
Апошнім часам на тэрыторыі Расеі пачасцілася колькасць выбухаў і пажараў. Часцяком іх звязваюць з атакамі невядомых ударных беспілотнікаў.
Так, сёння ўночы ў расейскіх Бранску і Белгарадзе былі чуваць выбухі. Улады заявілі аб дзейнасці СПА.
Пазней у расейскім горадзе Краснаярску на тэрыторыі алюмініевага завода адбыўся маштабны пажар. Перад гэтым быў чутны выбух
Учора раніцай у расейскім горадзе Шабекіне ў Белгарадскай вобласці сёння раніцай паведамілі аб «прылётах» на адным з прадпрыемстваў.
А ў панядзелак увечары, 2 кастрычніка, у расейскім горадзе Растове-на-Доне адбыўся маштабны пажар у складскім памяшканні.