Паніка ў Такмаку: акупанты пачалі эвакуацыю «органаў улады» і сваіх сем'яў
1- 4.10.2023, 9:57
- 8,232
Стала вядома аб масавых уцёках расейцаў.
Расейскія захопнікі ў часова акупаваным Такмаку ў Запарожжы пачалі актыўна ажыццяўляць эвакуацыю. Вывозяць "органы ўлады", свае сем'і, установы "адукацыі", а таксама зладзілі "вакацыі" "адміністрацыйным установам" і крамам.
Пра гэта паведаміў у Telegram мескі галава Мелітопаля Іван Фёдараў. Ён адзначыў, што, нягледзячы на ўсе заспакаяльныя заявы акупантаў, паніка ўсё ж ёсць, і расейцы пачалі падрыхтоўку да гарачай восені.
"Панікі няма", але паніка ёсць", — канстатаваў мэр, дадаўшы, што "да чаго б ні рыхтаваліся, але ворагу сапраўды нядобра".