У Польшчы ў чыгуначных цыстэрнах знайшлі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі
6- 4.10.2023, 10:35
- 3,748
Партыю ацанілі на $35 тысяч.
Польскія службы паведамілі аб спробе завезці з Беларусі партыю кантрабандных цыгарэт на $35 тысяч. Больш за 10 тысяч пачкаў былі схаваныя ў чыгуначных вагонах, у тым ліку ў цыстэрнах з сінтэтычнай смалой.
Падатковая служба Польшчы знайшла ў двух цягніках з Беларусі больш за 10 тысяч пачкаў цыгарэт. Яны былі схаваныя ў каркасах вагонаў-платформ, а таксама ўнутры цыстэрнаў з вадкай сінтэтычнай смалой.
Кантрабанду заўважылі дзякуючы рэнтгенаўскім сканерам і стараннаму надгляду. Партыю ацанілі на $35 тысяч.
Нелегальны груз знайшлі на памежным пераходзе на Падляшшы.
Машыністаў абодвух цягнікоў дапыталі. Пачалася праверка.
У асноўным беларускія кантрабандныя цыгарэты вязуць у Літву. У гэтым годзе там затрымалі рэкордную партыю - на € 4 млн.