Світан расказаў, як скончыць Пуцін
3- 4.10.2023, 10:38
- 6,582
Кіраўнік Крамля - сур'ёзны сведка для расейскіх эліт.
Ваенны экспэрт, палкоўнік запасу Раман Світан мяркуе, што расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна не чакае ні спакойная старасць, ні дастатак, ні суд у Гаазе. Хутчэй за ўсё ён памрэ ад «удару табакеркай».
Са слоў экспэрта, сама расейская сістэма ўлады не дапусціць суда, бо цяперашні гаспадар Крамля - сур'ёзны сведка ўсіх злачынстваў, якія здзейсніў «калектыўны Пуцін» (ад Кавальчукоў да Ротэнбергаў і Абрамовічаў).
«Яны не дазволяць яму патрапіць да следчых у Гаазе, паколькі гаворка ідзе пра дзясяткі і сотні мільярдаў даляраў, якіх яны могуць пазбавіцца. Таму, хутчэй за ўсё, будзе нешта кшталту табакеркі, «Навічка» ці проста Пуцін раніцай прачнецца, пойдзе на працу, забудзе, як дыхаць, і памрэ, так таксама бывае з людзьмі, якім ужо ідзе восьмы дзясятак гадоў. Пуцін скончыць, як Сталін прыкладна, у лужыне ўласнай мачы пасля спыненага па нейкіх прычынах сэрца», - сказаў Світан падчас чату на «Главреде».
Смерць Пуціна
Расейскі праваабаронца, сябра ўправы Міжнароднага таварыства «Мемарыял» Сяргей Крывенка мяркуе, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін так проста не адыдзе ад улады ў краіне-агрэсарцы Расеі. У першую чаргу, яму проста няма куды ісці, бо ён не толькі сам стаў ваенным злачынцам, але і сваё асяроддзе «запэцкаў» у гэтых злачынствах. Цяпер, хутчэй за ўсё, трэба чакаць або смерці Пуціна, або нейкіх надзвычайных сітуацый, з прычыны якіх ён «зляцеў бы з трона».
У Расеі фармуюцца палітычныя групоўкі, якія будуць змагацца за ўладу ў РФ пасля смерці дыктатара Уладзіміра Пуціна, заявіў вядомы тэлевядоўца Савік Шустэр.
Пісьменнік Сяргей Жырноў выказаў меркаванне, што ў выпадку смерці або фізічнай ліквідацыі расейскага дыктатара будзе запушчаны механізм ліквідацыі двайнікоў Уладзіміра Пуціна.