У Беларусі за месяц зафіксавалі 189 тэмпературных рэкордаў
4- 4.10.2023, 11:36
- 1,236
Абноўлены максімумы, якія трымаліся з 1999-га года.
У Беларусі за месяц зафіксавалі 189 тэмпературных рэкордаў. Верасень 2023-га стаў самым цёплым за пасляваенны перыяд.
У аўторак, 3 кастрычніка, тэмпературныя рэкорды зафіксавалі ў Гародні (гэта было самае цёплае месца ў краіне), Ашмянах і Нарачы. Абноўлены максімумы, якія трымаліся з 1999 года.
У Гародні паветра прагрэлася да 24,3 градуса (ранейшы рэкорд дня - 21,5). Перакрыты рэкорды таксама ў Ашмянах (22 супраць 21,7) і Нарачы (21,7 супраць 21,2).
Абсалютны максімум дня трымаецца з 1915 года - 27,1 у Васілевічах на Гомельшчыне.