СБУ распляжыла каля Белгарада расейскую СПА «Трыюмф» за $1,2 мільярда
15- 4.10.2023, 14:51
- 19,688
Комплекс быў знішчаны падчас нападу дронаў.
Дроны Службы бяспекі Украіны гэтай ноччу пацэлілі ў расейскі "Трыюмф" паблізу Белгарада. Вартасць такога комплексу СПА складае 1,2 млрд даляраў.
Пра гэта РБК-Украіна расказалі крыніцы ў СБУ.
Паводле крыніц, гэтай ноччу дроны СБУ атакавалі стратэгічны комплекс СПА С-400 "Трыюмф" паблізу расейскага Белгарада. Вартасць такога комплексу — 1,2 млрд даляраў.
Таксама на апублікаваных расейцамі ў сеціве відэа можна пачуць блізу 20 выбухаў у месцы размяшчэння "Трыюмфу" і яго РЛС.
Крыніцы паведамілі, што цяпер у суседніх паселішчах знікла святло.
Такім чынам, гэта ўжо другі комплекс «Трыюмф», які СБУ пашкодзіла за апошні месяц. Першы быў пашкоджаны ў Еўпаторыі 14 верасня.
«Пасля такіх «трыюмфальных бавоўнаў» у СБУ раяць расейцам падумаць над новай назвай для гэтага комплексу», — дадала крыніца.