Украінскі спецназ высадзіўся ў Крыме і ўдарыў па расейцах
6- 4.10.2023, 14:13
- 36,478
Аперацыю правяло спецпадраздзяленне ГУР.
Спецназаўцы Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны дэсантаваліся ў Крыме і ўдарылі па расейскіх акупантах.
Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУВ.
«Спецназаўцы «Стугны» і «Братэрства» у складзе спецпадраздзялення Цімура ГУР МА Украіны дэсантаваліся на тэрыторыі Крымскай паўвыспы і нанеслі вогненную паразу маскоўскім акупантам! - сказана ў паведамленні.
Спецаперацыі ўкраінскіх байцоў
Адзначым, што гэта ўжо не першы рэйд украінскіх выведчыкаў у Крым. Так, 24 жніўня Галоўная ўправа выведкі з узаемадзеяннем з ваенна-марскім флотам правялі спецаперацыю па высадцы дэсанта ў Крыме. У выніку аперацыі ў выніку было знішчана не менш як 30 акупантаў і пашкоджаны чатыры хуткаходныя катары.
Да таго ж, апошнім часам украінскія байцы рэгулярна ажыццяўляюць атакі па расейскіх вайсковых аб'ектах у Крыме. 22 верасня, у Севастопалі быў нанесены ўдар па штабе Чарнаморскага флоту РФ.
Як расказваў кіраўнік Галоўнай управы выведкі Кірыл Буданаў, падчас аперацыі былі ліквідаваныя сама меней 9 чалавек, раны атрымалі яшчэ 16 тэрарыстаў.