27 лiпеня 2024, Субота, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жорсткі бой з вялікімі стратамі ў расейцаў: ГУВ раскрыла дэталі высадкі дэсанта ў Крыме

1
Жорсткі бой з вялікімі стратамі ў расейцаў: ГУВ раскрыла дэталі высадкі дэсанта ў Крыме

Украінскія байцы вярнуліся пасля выкананай аперацыі.

У рамках высадкі ў байцоў ГУР у акупаваным Крыме адбылася жорсткая бітва. Расейцы панеслі значныя страты, а ўкраінскія групы ўжо вярнуліся са спецаперацыі.

Пра гэта ў каментары РБК-Украіна распавёў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі МА Андрэй Юсаў.

«Працягваюцца мерапрыемствы дэакупацыі Крыма. Гэта была аперацыя дыверсійна-выведвальнага характару. Яна прадугледжвае пэўныя мерапрыемствы на тэрыторыі і вяртанне групы. Нашыя групы ўжо вярнуліся», - распавёў Юсаў.

Паводле ягоных слоў, у рамках гэтай аперацыі была жорсткая бітва. Ёсць шмат страт сярод расейскіх акупантаў.

«На жаль, ёсць страты і сярод нашых спецназаўцаў, але яны не сувымерныя з расейскімі», - адзначыў Юсаў.

Таксама ён дадаў, што дэакупацыя паўвыспы працягваецца.

«На жаль, яна не магчымая без страт. Гэта цана за тое, што фактычна без бою здалі ўкраінскі Крым у 2014 годзе. Украіна абавязкова верне Крым і ўсе акупаваныя тэрыторыі», - падсумаваў прадстаўнік ГУВ.

Нагадаем, сёння ў Галоўнай управе выведкі Мінабароны паведамілі, што ўкраінскія спецназаўцы высадзіліся ў акупаваным Крыме.

Так, спецназаўцы «Стугны» і «Братэрства» у складзе спецпадраздзялення Цімура ГУР МА Украіны дэсантаваліся на тэрыторыі паўвыспы і нанеслі вогненную паразу па расейскіх акупантах.

Таксама ГУРаўцы апублікавалі відэа спецаперацыі ў сеціве.

Не першая высадка ГУР у Крыме

Дадамо, што гэта ўжо не першая высадка ўкраінскіх байцоў на тэрыторыі акупаванага Крыма. 24 жніўня выведчыкам удалося здзейсніць вылазку каля населенага пункта Маяк на мысе Тарханкут.

Тады адбыўся бой у рамках спецаперацыі ГУВ удзелам плавальных сродкаў і авіяцыі.

У рамках спецаперацыі было знішчана сама меней 30 акупантаў і пашкоджаны чатыры хуткаходныя катары.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках