27 лiпеня 2024, Субота, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВМС Кітая выпадкова патапілі ўласную атамную падводную лодку

17
ВМС Кітая выпадкова патапілі ўласную атамную падводную лодку

Загінулі 55 маракоў.

ВМС Кітая выпадкова патапілі ўласную атамную падводную лодку, калі яна патрапіла ў пастку, прызначаную для караблёў ЗША і Вялікай Брытаніі. Загінула 55 маракоў.

Паводле звестак брытанскай выведкі, сярод загінулых 22 афіцэры і капітан падводнай лодкі. У паведамленні выведкі гаворыцца, што маракі загінулі праз недахоп кіслароду, выкліканага няспраўнасцю сістэм падлодкі, паведамляе The Times.

«Падводная лодка сутыкнулася з якарам і ланцугом, які выкарыстоўваецца ВМС Кітая для захопу падводных лодак ЗША і іншых заходніх краін. Гэта прывяло да збою ў рабоце сістэм падводнай лодкі. На рамонт і пад'ём падлодкі на паверхню спатрэбілася шэсць гадзін», - гаворыцца ў справаздачы.

Першыя чуткі аб аварыі з падводнай лодкай класа «Шан» пачалі з'яўляцца ў сацсетках у верасні, але дагэтуль кітайскія ўлады іх зняпраўджваюць.

У Кітая ёсць шэсць падводных лодак класа «Шан» (Тып 093 па кітайскай класіфікацыі). Гэта атамная падводная лодка, якая знаходзіцца на ўзбраенні ВМС Кітая апошнія 15 гадоў. Пры праектаванні падводнай лодкі кітайцаў кансультавалі расейскія інжынеры.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках