У Светлагорскім РАУС збілі чалавека
6- 4.10.2023, 16:08
- 10,290
Пра гэта стала вядома праваабаронцам.
У аддзеле ўнутраных спраў Светлагорскага райвыканкама быў збіты чалавек. Як стала вядома праваабаронцам, пацярпелы падаў скаргу, прызначаная праверка.
Здарэнне адбылося ў ізалятары часовага ўтрымання Светлагорскага РАУС у жніўні. Чалавека, які быў змешчаны туды паводле справы аб адміністратыўным правапарушэнні, збіў супрацоўнік міліцыі.
Пасля выхаду з ІЧУ пацярпелы звярнуўся ў медыцынскую ўстанову, сляды пабояў былі зафіксаваныя.