Геапалітычныя «мышы» Пуціна
4- Telegram-канал «СерпомПо»
- 4.10.2023, 16:19
- 7,402
Што ж будуць святкаваць наступны раз?
Да якіх геапалітычных «мышэй» дайшоў вялікі геапалітык, можна ўбачыць з наступнай навіны.
Праз тыдзень адбудзецца прарыў - Пуцін, магчыма, прыедзе ў Кыргызстан. Паведамляе аб гэтым прэс-служба кіргізскага прэзідэнта Жапарава. Крэмль маўчыць. Сакрэтнасць.
Чакаецца, што прэзідэнты Кыргызстана і вялікі геапалітык «возьмуць удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 20-годдзю адкрыцця авіяцыйнай базы АДКБ у Канце».
Дзіўна. Што ж будуць святкаваць наступны раз? Які юбілей?
Мусіць, адкрыццё бензакалонкі дзе-небудзь на ўскраіне свету.
Між іншым, галоўным партнёрам у мадэрнізацыі энэргетыкі Кыргызстана з'яўляецца Кітай, а не Расея. Савецкая спадчына, якая заглытваецца «партнёрамі». А вы, крамлёўскія геніі, адзначайце «юбілей авіябазы», адзначайце.
Telegram-канал «СерпомПо»