25 лiпеня 2024, Чацвер, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для расейскіх спартоўцаў вяртаюць савецкую забарону на выезд

8
Для расейскіх спартоўцаў вяртаюць савецкую забарону на выезд

Чыноўнікі захваляваліся праз масавы выезд атлетаў.

Пасля масавых уцёкаў расейскіх спартоўцаў з краіны ўлады пастанавілі забараніць для пакінутых атлетаў выезд за мяжу. Пакуль гэта закранула выхаванцаў, трэнераў і персанал бюджэтных спартыўных школ Санкт-Пецярбурга. Ім забаранілі выязджаць за межы Расеі без узгаднення гарадскога спорткамітэта, паведамляюць крыніцы РІА «Новости».

Абмежаванні распаўсюджваюцца на вучэбна-трэніровачныя зборы, спаборніцтвы і адпачынкі. Некалькі дырэктараў спартовых школ распавялі, што раней быў спіс «дружалюбных» краін, у якія дазвалялася ехаць. Напрыклад, у яго ўваходзіла Турцыя, але цяпер забарона стала татальнай. «У камітэце сказалі: «Пра яе забудзь», — адзначыў адзін з суразмоўцаў.

Тры крыніцы, блізкія да камітэта фізкультуры і спорту Санкт-Пецярбурга, пацвердзілі існаванне распараджэння. Паводле іх інфармацыі, у спартоўцаў засталася толькі адна магчымасць патрапіць за мяжу - іх выпусцяць з Расеі пры атрыманні дазволу ад камітэта. Гэтыя захады падобныя да тых, якія дзейнічалі ў часы СССР, калі для ўдзелу ў замежных спаборніцтвах спартоўцам патрабавалася выязная віза. Яе выдавалі з ухвалы КДБ.

Расейскія атлеты мяняюць спартыўнае грамадзянства, каб удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, доступ да якіх быў перацяты для іх праз вайну ва Украіне. Паводле інфармацыі намесніка міністра спорту РФ Аляксея Марозава, колькасць прафесіяналаў, якія з’ехалі, ужо «перасягнула за 100», піша The Moscow Time.

Ён адзначаў, што ведамства працуе над тым, каб «мінімізаваць колькасць выпадкаў змены спартыўнага грамадзянства» і падпісваць «эфектыўныя дамовы» з атлетамі; а таксама патрабуе ад тых, хто сышоў у замежную нацыянальную камандую, вяртаць сродкі, выдаткаваныя на іх падрыхтоўку.

Пазней Марозаў расказаў, што Мінспорту збіраецца стварыць «залатую сотню» спартоўцаў, каб іх «не перацягвалі» за мяжу. Для гэтага Цэнтр спартовай падрыхтоўкі паабяцаў павялічыць максімальна магчымы заробак для атлетаў з 147 тысяч да 200 тысяч рублёў у 2024 годзе. Аналагічныя захады плануецца ўжыць у дачыненні да трэнераў.

Марозаў падкрэсліваў, што Мінспорту разглядае пераход спартоўцаў у замежныя нацыянальныя каманды як «страту для краіны». У ліпені 2023 года «Холад» падлічыў, што з пачатку вайны ва Украіне спартыўнае грамадзянства змянілі як мінімум 204 расейцы, у тым ліку 141 шахматыст і 11 фігурыстаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках