ЗША перададуць Украіне зброю, канфіскаваную ў Ірана
2- 4.10.2023, 19:03
- 7,392
Афіцыйна аб гэтым плануецца абвясціць да 8 кастрычніка.
ЗША перададуць Украіне тысячы адзінак канфіскаванай іранскай зброі і боепрыпасаў, паведамляе CNN.
Амерыканскія чыноўнікі расказалі тэлеканалу, што афіцыйна пра гэта плануецца абвясціць на гэтым тыдні, да 8 кастрычніка.
Пры гэтым пакуль незразумела, як ЗША юрыдычна аблегчаць працэс перадачы зброі. ААН патрабуе, каб канфіскаваная зброя была знішчаная ці складаваная.
Таксама ўдакладняецца, што ЗША ўжо працуюць над тым, каб законна адправіць такую зброю.
3 кастрычніка выданне «Голас Амерыкі» паведаміла, што ў Пентагона ёсць магчымасць паставіць зброі Украіне з уласных складоў яшчэ на 5,4 млрд даляраў. Гэта можа дапамагчы забяспечыць тэрміновыя патрэбы УСУ.