Расейскія спецслужбы шукаюць невядомага, які задумаў «прыбраць» Пуціна
8- 4.10.2023, 20:08
- 12,254
У справе задзейнічаны супрацоўнік адной з сілавых установаў.
Паводле звестак блізкага да расейскіх сілавікоў Telegram-канала ВЧК ОГПУ», расейскія спецслужбы ўжо некалькі дзён шукаюць невядомага, які задумаў «прыбраць» Пуціна. Ніхто не надаў бы асаблівага значэння інфармацыі пра чарговага незадаволенага прэзідэнтам, калі б у справе не быў задзейнічаны супрацоўнік адной з сілавых установаў.
«Крыніца гаворыць, што паведамленне пра таемную змову ў дачыненні да кіраўніка дзяржавы паступіла ў дзяжурную частку МУС ад спецыяліста Управы Прэзідэнта РФ. У 6:20 раніцы да іх у прыёмную патэлефанаваў нейкі 37-гадовы Міхась Юрчанка, які назваўся прадпрымальнікам у сферы будаўніцтва і назваў свае поўныя звесткі (яны, дарэчы, пацвердзіліся). У адрозненне ад шматлікіх патрабавальнікаў і скаржнікаў мужчына трывожна паведаміў пра дзіўную гісторыю, якая на днях здарылася з ім у горадзе Чэхаве. Міхаіл адпачываў там у мясцовым караоке-клубе "Мёд", пазнаёміўся з невядомым, паміж імі завязалася доўгая душэўная размова пра вайну і далейшае жыццё ў Расеі. У нейкі момант, паводле словаў Юрчанкі, суразмоўца паказаў яму чырвонае службовае пасведчанне і заявіў, што ў яго ёсць заданне "прыбраць Уладзіміра Пуціна". Што б гэта ні азначала, але будаўнік не стаў спрачацца і перавёў тэму», – піша Telegram-канал.
На жаль, Міхась не запомніў як клікалі сабутэльніка, ані разглядзеў ягоныя звесткі ў пасведчанні.
«Аднак пачутае не давала яму спакою, і праз пару дзён перажыванняў ён пастанавіў дакласці пра змоўніку куды трэба. Цяпер паводле ягонага навядзення аператыўнікі паехалі вывучаць абстаноўку ў кавярні "Мёд", дзе, дарэчы, часта можна сустрэць супрацоўнікаў розных установаў», – піша «ВЧК ОГПУ».