УСУ моцна прасунуліся на Бахмуцкім кірунку
2- 4.10.2023, 21:14
- 6,968
Акупанты страцілі шмат тэхнікі.
Украінскія вайскоўцы прасунуліся на Бахмуцкім кірунку і знішчылі кучу расейскай тэхнікі. Пра гэта заявіў кіраўнік прэс-службы ўсходняй групоўкі войскаў УСУ Ілля Еўлаш у эфіры «Эспрэса»».
Абаронцы Украіны змаглі прасунуцца наперад на некалькі сотняў метраў. Цяжкія баі прадаўжаюцца ў раёне Андрэеўкі і чыгункі. Там вельмі замінаваная тэрыторыя, акупанты кінулі туды ўсе рэзервы.
«На Бахмуцкім кірунку сітуацыя пякельная і складаная, але кантраляваная. Націск з боку РФ апантаны. Украінскія вайскоўцы ўтрымалі пазіцыі і нават прасунуліся наперад на некалькі сотняў метраў», – сказаў Еўлаш.
Расейскія акупанты 80 разоў абстралялі Макееўку. Менавіта там расейцы спрабуюць прарвацца.
«Раней яны выкарыстоўвалі падобную тактыку паблізу Новаягораўкі, дзе аналагічныя спробы ворага былі спыненыя ўкраінскімі вайскоўцамі», – адзначыў спікер.
УСУ знішчылі тэхніку на Бахмуцкім кірунку:
дзве самаходныя гарматы «Півоня»;
РСЗА «Град»;
шэсць гарматаў Д-30;
адна гармата Д-20;
тры «Мста-Б»;
САУ «Нона-З»;
«Гваздзік»,
пяць аўто;
чатыры склады з боепрыпасамі;
дроны FPV;
тры БПЛА «Ланцэт»;
тры БПЛА Zala.