Pussy Riot выпусціў новы антываенны кліп
5- 1.11.2023, 21:03
- 6,038
Відэа.
Гурт Pussy Riot выпусціў кліп на песню «Swan Lake» («Лебядзінае возера»). Выканаўцы песні – удзельніцы гурта Марыя Алёхіна, Вольга Барысава, Дыяна Буркот і Люся Штэйн.
У відэа выкарыстаныя працы расейскай мастачкі Алісы Гаршэнінай, рэжысёрка кліпа – Ганна Арыстархава.
Асноўны лейтматыў працы – «Лебядзінае возера» Пятра Чайкоўскага (гэты балет, як гавораць пра гэта ўдзельніцы групы, «паказвалі па тэлевізары ў СССР, калі трэба было схаваць праўду»).