22 снежня 2024, Нядзеля, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вось вам і адказ, адкуль лукашысты бяруць грошы»

64
«Вось вам і адказ, адкуль лукашысты бяруць грошы»

Чаму ўлады заахвочваюць алкагалізм у Беларусі.

Трапіліся мне на вочы статыстычныя звесткі аб выдатках на алкаголь, піша чытачка Charter97.org Маруся з Менска.

Лічбы разлічаныя на кожнага насельніка краіны. І гэтыя лічбы непрыемна ўражваюць. У сярэднім гэта 50 рублёў на чалавека. Вось вам і адказ, адкуль лукашысты бяруць грошы на ўтрыманне сваіх вырадкаў. Пяцьдзесят рублёў – гэта 5 бутэлек гарэлкі. Гэта значыць, што сярэднестатыстычны беларус штотыдзень выпівае бутэльку, каб не думаць пра сваё цяжкае жыце, пра сваю няволю і безвыходнасць.

Ведама ж, сума гэтая ўзнікае праз залежных людзей, якія не могуць даць сабе рады. Таму на вуліцах гарадоў мы бачым апушчаных, недагледжаных, абсалютна хворых, спітых людзей. Дзяржаве такія людзі выгадныя, бо на працягу тыдня яны цяжка працуюць за мізэрныя грошы, а ўжо пачынаючы з пятніцы пачынаюць заліваць у сябе трункі.

Муж маёй роднай цёткі ўсе жыццё працаваў кіроўцам, таму чатыры дні трымаў сухі закон, а ўвечары пятніцы пачынаў сваё баляванне, якое заканчвалася ўночы ў суботу, каб у панядзелак прайсці кантроль і быць дапушчаным да працы. Дзядзька Мікола ўжо даўно на пенсіі, і «дзякаваць Богу, — як кажа мая цётка Проня, — аслеп», дык прапіць сваю пенсію не мае магчымасці. То можна сказаць, меў шчаслівы канец п’янства.

Але гэта болей вынятак з правілаў. Найчасцей людзі гэтыя швэндаюцца ад аднаго месца працы да другога, працуюць за грашы, ды ўсе гэтыя мізэрныя заробкі прапіваюць ды пракурваюць. Да пенсіі ў такіх варунках далёка не ўсе дажываюць.

У краінах Еўропы з п’янствам змагаюцца на ўсіх узроўнях, пачынаючы ад цаны алкаголю і заканчваючы лячэннем залежнасці. А лукашыстам выгадна мець алказалежных грамадзян. Як у той песні спяваецца “п’яны, п’яны, а нармальны”.

У такіх людзях і зацікаўлены аграфюрэр. Бо хто ж у сваім розуме ды на цвярозую галаву будзе падтрымліваць ашалелага дыктатара!

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках