26 снежня 2024, Чацвер, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У дачкі была паніка, яна плакала і казала, што баіцца праходзіць гэты надгляд»

43
«У дачкі была паніка, яна плакала і казала, што баіцца праходзіць гэты надгляд»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У Менску на дагляд без бацькоў адправілі 11-гадовую дзяўчынку.

Дайшло жыццё да таго, што дзеці да школы даехаць самі не могуць, піша чытачка сайта Charter97.org Іна з Менска.

На мінулым тыдні мая 11-гадовая дачка зазнала страшны стрэс. Не паспела я нарадавацца, што нарэшце яна наважылася ездзіць у школу самая (а гэта не менш, як паўгадзіны грамадскім транспартам) — як тут гэтае здарэнне! Мілана ехала са школы на курсы, пры выхадзе са станцыі метро да яе падышоў супрацоўнік службы аховы і папрасіў прайсці на надгляд. Першай рэакцыяй дачкі былі ўцёкі, яна спрабавала схавацца ў натоўпе. І здаецца, ну што табе, вырадак, трэба ад дзіцяці? Злавіў, і пацягнуў на сканэр. Дачка набрала мяне, у яе была паніка, яна плакала, што баіцца і не хоча праходзіць гэты надгляд. Я ўвесь час была з ёй на сувязі. Глядзелі пенал, планшэт, тэлефон, спыталі, куды едзе. Агледзеўшы і нічога не знайшоўшы, адпусцілі. Пытанне толькі, што хацелі знайсці ў дзіцяці адзінаццаці гадоў? Ведама ж, што ні мелі аніякага права яе спыняць. Але ж усе разумеюць, што правоў цяпер ніякіх не маюць беларусы, адно абавязкі.

Вечарам доўга з ёй сядзелі ды размаўлялі. Тлумачыла ёй, як паводзіцца, што рабіць, як успрымаць гэтую рэчаіснасць. Пажывём, паназіраем, магчыма, давядзецца звярнуцца да псіхолага, а можа, абыдзецца простым спалохам.

Лукашэнкаўскім вырадкам шлю пякельны праклён, каб вы, вашы дзеці ды ўнукі ўсё жыццё хадзілі азіраючыся ды баючыся!

А мне пасля гэтай сітуацыі зноў, мабыць, давядзецца вазіць дзіця ў школу ды ў гурткі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках