Беларусаў папярэдзілі пра адразу тры магнітныя буры
2- 15.11.2023, 20:33
- 7,714
Калі іх чакаць?
Беларусаў і ўсіх жыхароў планеты Зямля чакаюць адразу тры магнітныя буры ў перыяд з 22 да 26 лістапада 2023 года, паведамілі ў лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Інстытута касмічных даследаванняў (ІКД) РАН і Інстытута сонечна-зямной фізікі (ІСЗФ) Сібірскага аддзялення.
Паводле інфармацыі, з 22 да 26 лістапада магнітасфера Зямлі будзе неспакойнай.
Навукоўцы звяртаюць увагу на тое, што 22 лістапада, у сераду, а таксама ў пятніцу і суботу (гаворка ідзе пра 24 і 25 лістапада) будуць магнітныя буры. Аднак яны чакаюцца слабымі. На думку навукоўцаў, нягледзячы на гэта, магнітасфера захаваецца ўзбуджанай.
Дарэчы, лекары раяць у перыяд магнітных бураў больш беражліва ставіцца да свайго здароўя. Так, пры магчымасці, варта ўнікаць стрэсаў.