1 сакавiка 2025, Субота, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Пастановы Захаду могуць лёгка змяніць ход вайны ва Украіне

5
ISW: Пастановы Захаду могуць лёгка змяніць ход вайны ва Украіне

Названыя ўмовы, пры якіх УСУ зноў пяройдуць да шырокамаштабнага наступу.

Расея пераможа, калі Захад урэжа дапамогу Украіне. Калі ж дапамога будзе паступаць і надалей і ў большых аб'ёмах, чым сёння, Украіна зможа перамагчы.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы аналітыкаў амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

«Пазіцыйная» вайна паміж Украінай і Расеяй – гэта «не тупік» у выніку сучасных рэалій, а вынік лімітаў узбраення і тэхналогій, накладзеных Захадам самім на сябе, гаворыцца ў публікацыі Інстытута.

Цяперашні баланс сілаў «фактычна вельмі нестабільны» і можа лёгка быць зменены «ў любым кірунку» праз пастановы, прынятыя на Захадзе, піша аўтар заявы, Фрэдэрык Каган, навуковы супрацоўнік Амерыканскага інстытута прадпрымальніцтва і былы прафесар ваеннай гісторыі ў Вайсковай акадэміі ЗША ў Вест-Пойнце.

На ягоную думку, развязанне цяперашніх праблемаў як Украіны, так і Расеі на полі бою не патрабуе «вялікай тэхналагічнай рэвалюцыі з абодвух бакоў».

Здольнасць Украіны перашкодзіць расейскім сілам весці шырокамаштабную механізаваную манеўравую вайну застаецца абсалютна залежнай ад прадаўжэння дапамогі Захаду, кажа Каган.

Такім чынам, супрацьпаветраная абарона, артылерыя, сродкі супрацьтанкавай брані з'яўляюцца экзістэнцыйнымі патрэбамі Украіны.

У выпадку спынення падтрымкі Украіны Захадам вынікам будзе не прадаўжэнне цяперашняй пазіцыйнай вайны, а хутчэй адкрыццё магчымасцяў для расейцаў аднавіць шырокамаштабныя механізаваныя наступальныя дзеянні «з добрымі перспектывамі поспеху», мяркуе Каган.

Лінія фронту, на ягоную думку, перастане быць статычнай. А найбольш верагодным сцэнарам з'яўляецца тое, што расейцы зноў пачнуць адціскаць украінскія сілы, захопліваючы вялікія тэрыторыі Украіны, спусташаючы ўкраінскія гарады з паветра і, магчыма, цалкам нівелююць здольнасць Украіны ваяваць.

«Ёсць усе падставы меркаваць, што спыненне заходняй дапамогі Украіне дазволіць Расеі атрымаць ваенную перамогу», – перасцерагае эксперт.

З іншага боку, пашырэнне заходняй дапамогі Украіне магло б дазволіць украінскім сілам аднавіць манеўры на полі бою на ўласных умовах.

Захад павінен рэзка павялічыць колькасць бранятэхнікі, якую ён дае Украіне, мяркуе аўтар, каб стварыць умовы для паспяховых наступальных украінскіх аперацый.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках